Літаратурную прэмію "Гліняны Вялес" за 2008 год атрымае Барыс Пятровіч

Зборнік прозы пісьменніка Барыса Пятровіча (Сачанка) "Жыць не страшна" журы недзяржаўнай літаратурнай прэміі "Гліняны Вялес" назвала найлепшай мастацкай беларускамоўнай кнігай 2008 года. У інтэрв'ю БелаПАН Барыс Пятровіч зазначыў, што ўспрыняў узнагароду як вялікую нечаканасць. "Бо ў мяне былі вельмі моцныя канкурэнты - вядомыя і маладыя літаратары, паэты Галіна Дубянецкая і Андрэй Хадановіч, празаікі Аляксей Талстоў і Юрый Станкевіч. У такой пачэснай кампаніі стаць найлепшым асабліва прыемна", - сказаў пісьменнік.

У кнігу "Жыць не страшна" ўвайшлі кароткія навелы; аўтар назваў іх фрэскамі, бо напісаны яны экспромтам і не перапісваюцца. У 2008 годзе кніга Барыса Пятровіча выйшла ў Швецыі. Гэта першы пераклад з беларускай мовы на шведскую.

Паводле традыцыі, уручэнне прэміі адбудзецца ў сакавіку ў Полацку. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі