Літоўцы лічаць Беларусь недружалюбнай краінай

Вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага Цэнтрам сацыялагічных і рынкавых даследаванняў “Vilmorus”, паказалі, што большасць апытаных жыхароў Літвы аддаюць перавагу палітычнаму ладу Захаду, піша інтэрнэт-газета “Літоўскі кур'ер”. Па словах рэспандэнтаў, у найбольшай ступені для іх прымальны палітычны лад краін Заходняй Еўропы і ЗША, пазітыўна яго ацэньвае больш за 60% апытаных.

Да палітычнага ладу ў Беларусі 60% літоўцаў ставяцца адмоўна, толькі 10% — пазітыўна, прычым падабаецца наша краіна этнічным беларусам і рускім.

Найбольш дружалюбнымі Літве краінамі апытаныя назвалі Латвію — так лічыць 61% рэспандэнтаў, Польшчу (53%) і Эстонію (45%). Спіс самых недружалюбных краін узначаліла Расія (62%) і Беларусь (50%).

Жыхары Літвы з больш высокім узроўнем прыбыткаў, а таксама рэспандэнты, якія не маюць настальгіі па СССР, ставяцца да Расіі і Беларусі горш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі