Літоўцы разграмілі беларускіх баскетбалістаў у таварыскім матчы

Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе правяла таварыскі матч у гасцях у каманды Літвы, адной з наймацнейшых у свеце. Выступаючы ў Шаўляі без цэлай групы вядучых гульцоў, нашая каманда прайграла з буйным лікам 57:113.  БЕЛТА адзначае, што ў першай чвэрці выхаванцы новага галоўнага трэнера беларусаў Аляксандра Папкова не саступалі гаспадарам пляцоўкі і завяршылі стартавы адрэзак гульні ўнічыю - 23:23. Але пасля літоўцы цалкам завалодалі ініцыятывай і паступова давялі разрыў у ліку да 56 ачкоў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі