Літоўскі рэжысёр Мантас Кведаравічус быў расстраляны ў Марыупалі
Літоўскі рэжысёр-дакументаліст Мантас Кведаравічус быў расстраляны ў Марыупалі расійскімі вайскоўцамі, піша delfi.lt. Раней лічылася, што ў яго аўтамабіль патрапіла ракета. "Не было ніякай ракеты, якая нібыта трапіла ў яго машыну, на якой ён уцёк з палону, — піша драматург, пісьменнік Марус Івашкявічус. — Расійскія вайскоўцы захапілі яго і застрэлілі. Цела выкінулі. Жонка, рызыкуючы жыццём, прывезла парэшткі ў Літву [праз Расію]".
Івашкявічус спасылаецца на паведамленне ўкраінскай журналісткі Альбіны Львуцінай. Яна піша, што рэжысёр быў забіты не 2 красавіка, а раней. "Але ўсе падрабязнасці мусіць усталяваць незалежная экспертыза. Загінуў Мантас не 2 красавіка, як напісалі. У гэты час мы ўжо ўсімі сіламі спрабавалі яго вывезці", — дадала Львуціна.
Мантас Кведаравічус 1976 года нараджэння. Ён — аўтар дакументальнага фільма "Барзак" (2011) пра Чачню і знікненні яе жыхароў, аўтар дакументальнага фільма "Марыупаль" (2016). Працяг апошняга ён зняць не паспеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.