Літоўскія памежнікі хочуць набываць у Беларусі службовых сабак
Літоўскія памежнікі хочуць набываць службовых сабак у Кіналагічным цэнтры Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, паведамляе БелаПАН. Гэтае пытанне яны абмяркоўвалі з беларускім калегамі на сустрэчы, што прайшла на базе Смаргонская памежнай групы на мінулым тыдні. Літоўскія спецыялісты азнаёміліся з аб’ектамі Кіналагічнага цэнтра, абмяняліся досведам, а таксама разгледзелі пытанні аказання ветэрынарнай дапамогі і падрыхтоўкі кадраў, дрэсіроўкі сабак.