Літовец спрабаваў вывезці з Беларусі расійскую кантрафактную парфумерыю

Беларускія памежнікі затрымалі партыю кантрафактнай парфумерыі на мяжы з Літвой. 170 найменняў парфумы і касметыкі на суму больш за 52,5 мільёна рублёў спрабаваў правезці праз пункт пропуску Каменны лог грамадзянін Літвы.
Як распавёў начальнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, прадукцыя была пад французскімі брэндамі і зроблена пераважна ў Расіі. Груз і аўтамабіль перададзеныя ў Ашмянскую мытню.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі