Літва атрымала падтрымку Еўракамісіі ў пытанні Беларускай АЭС

Літва атрымала падтрымку Еўракамісіі ў пытанні Беларускай АЭС

Афіцыйная Вільня атрымала падтрымку Еўракамісіі ў пытанні бяспекі Беларускай АЭС. Пра такую заяву міністра навакольнага асяроддзя Літвы Кястуціса Навіцкаса паведамляе ru.delfi.lt.

Навіцкас удакладніў, што падтрымку ад імя Еўракамісіі выказаў адказны за пытанні навакольнага асяроддзя, марскіх спраў і рыбалоўства сябра ЕК Кармэн Велла.

"У цэлым мы хочам, каб з нагоды АЭС у Астраўцы гаварылі з адзінай пазіцыі. У Беларусі павінны ўжывацца еўрапейскія стандарты бяспекі. Камісар паабяцаў звярнуць увагу і падтрымаць нас ва ўсіх пытаннях", — заявіў літоўскі міністр пасля сустрэчы з Веллам, якая адбылася ў Брусэлі.

Як вядома, Літва выступае з пастаяннай крытыкай будаўніцтва Беларускай АЭС у Астраўцы. У Вільні заяўлюць, што Беларусь не выконвае міжнародныя патрабаванні да бяспекі АЭС, афіцыйны Мінск называе гэтыя прэтэнзіі неабгрунтаванымі.

Тым часам на пляцоўцы будаўніцтва АЭС перыядычна адбываюцца разнастайныя інцыдэнты. Самае значнае здарэнне адбылося ў ліпені: корпус першага рэактара паваліўся з вышыні некалькіх метраў. "Расатам", які займаецца будаўніцтвам, замяніў корпус, але тэрмін запуску рэактара быў адкладзены на паўгода.

Запуск першага блока АЭС запланаваны на 2019 год, другога — на 2020-ы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі