Літва хоча, каб Беларусь праз 10 год інтэгравалася ва ўнутраны рынак ЕС
"Праз 10-15 гадоў мы хацелі б бачыць краіны Ўсходняга партнёрства цалкам інтэграванымі ва ўнутраны рынак Еўрасаюза, і каб яны карысталіся выгодамі свободнага перасоўвання людзей, тавараў, капіталаў і паслугаў", перадае словы замежнага міністра Літвы Аўдроніса Ажубаліса (Audronius Ažubalis ), прамоўленыя на паседжанні Савета ЕС, прэс-служба МЗС Літвы.
Літоўскі міністр адзначыў, што інтэнсіўнасць супрацоўніцтва краін Усходняга партнёрства з ЕС будзе залежыць ад тэмпу рэформаў, выкананню імі сваіх абавязкаў і развіцця дэмакратычных рэформаў. Тым з іх, што пакажуць стабільны прагрэс у правядзенні рэформаў, належыць надаць большую фінансавую падтрымку, дадаў Аўдроніс Ажубаліс.
МЗС Літвы лічыць, што ЕС мусіць праводзіць палітыку "адкрытых дзвярэй" у адносінах да усходніх суседзяў, нягледзячы на тое, што Еўрапейская палітыка добрасуседста не прадугледжвае сяброўства ў Еўрасаюзе.
Развіццё Ўсходняга партнёрства як інструмента набліжэння ЕС з усходнімі суседзямі – адзін з найважнейшых знешнепалітычных прыярытэтаў Літвы, адзначае прэс-служба літоўскага МЗС.