Літва і Эстонія абвясцілі жалобу ў салідарнасць з Латвіяй

Пра гэта агенцтву Delfi.lv  паведаміла прэс-сакратарка міністра ўнутраных справаў Латвіі Дайга Холма. Ратавальнікам трэба разабраць яшчэ каля 300 квадратных метраў завалаў. Гэтаму пакуль замінаюць складаныя канструкцыі, якія могуць абрынуцца, таму працу прыпынілі для прыняцця далейшых рашэнняў.



На раніцу суботу пад абломкамі крамы Maxima XX у Залітудзе было знойдзена 52 загінулых. Ратавальнікі не могуць сказаць, колькі яшчэ чалавек можа знаходзіцца пад заваламі.



У Латвіі пачалася трохдзённая жалоба па ахвярах трагедыі ў Рызе. У салідарнасць з Латвіяй у нядзелю жалобу таксама абвесцяць у Літве і Эстоніі.



Трагедыя ў Залітудзе — найбуйнейшая па колькасці ахвяраў у незалежнай Латвіі. У 2007 годзе ў пажары ў пансіянаце для пажылых людзей “Рэгі” загінула 26 чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі