Літва не губляе надзеі атрымаць пад суд генерала Ўсхопчыка
Генеральны пракурор Літвы Альгімантас Валанцінас сцвярджае, што ён не можа сказаць, ці будзе 20-гадовы тэрмін ацэньвацца як тэрмін даўнасці, які б перашкодзіў судзіць падазраваных у справе 13 студзеня 1991 года. Як нагадвае партал Delfi, Літва імкнецца прывесці да крымінальнай адказнасці генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене, якія знаходзяцца ў Беларусі. Аднак Беларусь адмовілася дапамагчы суседняй краіне. "Калі мы кажам пра тэрмін даўнасці, то на гэтыя прававыя рэчы трэба глядзець шырэй, а мы казалі пра тэрмін даўнасці ў 20 гадоў, які з'яўляецца максімальным. У законе заўсёды ёсць пэўныя акалічнасці, якія ўплываюць на прыпыненне аднаго ці іншага тэрміну. Сёння я, напрыклад, не магу сказаць, ці ёсць такія акалічнасці і казаць пра надыходзячы тэрмін даўнасці. Так, 20 гадоў набліжаюцца, але ці будуць яны гэтым тэрмінам, пасля якога гэтых людзей не змогуць заклікаць да адказнасці, я не магу адказаць", — заявіў А.Валанцінас.
Генеральны пракурор казаў пра тое, што магчыма спатрэбіцца і палітычная воля ў развязанні пытання пра выдачу падазраваных, бо "ў Беларусі ёсць свой погляд на гэтую справу".
Ён запэўніў, што Генпракуратура робіць усё, што б Уладзіміра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене выдалі Літве.