Літва перадала Беларусі дыпламатычную ноту з-за генерала Ўсхопчыка

МЗС Літвы 13 студзеня ўручыла Беларусі ноту ў сувязі з адмовай пракуратуры аказаць Літве юрыдычную дапамогу ў справе 13 студзеня 1991 года. Пра гэта агенцтву BNS паведаміла дыпламатычная крыніца. Нагадаем, Літва прасіла выдаць генерала Ўладзіміра Ўсхопчыка і Станіславу Юонене, якія знаходзяцца ў Беларусі. Беларусь адмовілася дапамагчы Літве.

У ноце, як паведамляе партал Delfi, сцвярджаецца, што прыведзеная Генеральнай пракуратурай Беларусі падстава не адказвае двухбаковым дамовам, таму МЗС Беларусі просяць звярнуць на гэта ўвагу.

Між тым прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ на днях заявіла, што літоўская пракуратура не мае юрыдычных падставаў патрбаваць выдачы Ўсхопчыка і Юонене. Паміж Літвой і Беларуссю дзейнічаюць міждзяржаўныя пагадненні, якія не дазваляюць краінам выдаваць сваіх грамадзянаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі