Літва звярнула ўвагу Еўракамісіі на Беларускую АЭС

Літва звярнула ўвагу Еўракамісіі на Беларускую АЭС

Тэма Беларускай АЭС прагучала на пасяджэнні савета Еўракамісіі па транспарце, тэлекамунікацыях і энергетыцы. Загаварыў пра яе міністр энергетыкі Літвы Жыгімонтас Вайчунас. Выступ трансляваўся на сайце Еўракамісіі.

Вайчунас заклікаў Еўрасаюз звярнуць увагу на выкананне стандартаў ядзернай бяспекі ў краінах-суседках ЕС, маючы на ​​ўвазе Беларусь. Па яго словах, наша краіна яшчэ да запуску ПЭС у эксплуатацыю павінна выканаць рэкамендацыі, атрыманыя пасля правядзення стрэс-тэстаў.

"Пакуль гэта не зроблена, намаганні ЕС у галіне ядзернай бяспекі будуць марнымі", — цытуе яго словы reform.by.

Літва пастаянна выступае супраць будаўніцтва і запуску Беларускай АЭС у Астраўцы. Станцыя размешчаная амаль каля самай беларуска-літоўскай мяжы. Ад яе да літоўскай сталіцы — каля 50 км. Афіцыйная Вільня прызнала БелАЭС пагрозай нацыянальнай бяспецы. Літоўскія ўлады неаднаразова заяўлялі, што цалкам адмовяцца ад імпарту электраэнергіі з Беларусі пасля запуску станцыі.

БелАЭС становіцца перашкодай і пры падрыхтоўцы новага базавага пагаднення паміж Беларуссю і АЭС. Пра гэта казаў ужо былы еўракамісар Ёханэс Хан. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі