Літвіна: Мы адчуваем карпаратыўную салідарнасць журналістаў
Кіраўніца "Беларускай асацыяцыі журналістаў" Жанна Літвіна лічыць Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адным з асноўных святаў. На яе думку, усе святы, якія адзначае міжнародная журналісцкая супольнасць, павінны быць актуальныя і для Беларусі, нягледзячы на ўсе складанасці, якія сёння ёсць у нас. У каментары Еўрарадыё кіраўніца БАЖа адзначыла, што беларускія журналісты адчуваюць істотную падтрымку калег з-за мяжы:
Літвіна: "Мы адчуваем не толькі карпаратыўную салідарнасць, але ў прафесійным плане гэтае супрацоўніцтва дапамагае нам не страціць арыенціры ў нашай прафесіі. Каб не было гэтага супрацоўніцтва і гэтых кантактаў, сітуацыя з журналісцкімі стандартамі ў нашай краіне была б горшая".
А вось каб беларускія журналісты змаглі аказваць адчувальную падтрымку замежным калегам, наша краіна павінна стаць дэмакратычнай, адзначае спн.Літвіна. Старшыня БАЖ кажа, што на сёння патрэбна прынцыпова рэфармаваць інфармацыйную прастору.
Нагадаем, што Міжнародны дзень салідарнасці журналістаў адзначаецца сёння, 8 верасня.