Лонданскі "Арсенал" плануе атрымаць за Глеба 23 млн еўра
За 23 мільёна еўра прапанаваў мюнхенскай "Баварыі" набыць беларускага футбаліста Аляксандра Глеба лонданскі "Арсенал". Пра гэта паведаміла нямецкае выданне "Bild".
"Прессбол" заўважае, што трансферны рэкорд нямецкай бундэслігі належыць той жа "Баварыі", якая год таму набыла ў "Марсэля" французскага хаўбека Франка Рыберы за 25 мільёнаў еўра. Аднак беларускі легіянер можа мюнхенскаму клубу і не дастацца, бо на яго па-ранейшаму прэтэндуе іспанская "Барселона".