Лонданскі “Чэлсі” выйграў Лігу Еўропы (відэа)
Матч на “Амстэрдам-арэне” скончыўся з лікам 2-1 на карысць англійскага клуба.
Першы тайм сустрэчы паміж “Чэлсі” і “Бенфікай” праходзіў даволі вяла пры нязначнай перавазе партугальцаў. Забітых галоў не было. Аднак ужо ў другім тайме характар гульні кардынальна змяніўся.
Спачатку на 60-ай хвіліне гол забіў Фернанда Торрэс з “Чэлсі”. Партугальская абарона не змагла адрэагаваць на контратаку англічан. Затым Кардоса на 69-ай хвіліне з пенальці зраўняў лік. Справа ішла да дададзенага часу. Аднак Іванавіч на другой дададзенай хвіліне забіў гол пасля падачы вуглавога і вывеў “Чэлсі” наперад. За хвіліну “Бенфіка” нічога зрабіць не змагла.
Фота uefa.com