Лукашэнка абяцае падтрымаць суайчыннікаў за мяжой, але чакае і іх дапамогі

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям III з'езда Федэральнай культурнай аўтаноміі "Беларусы Расіі", які сёння праходзіць у расійскай сталіцы.  "Мы ганарымся тым, што вы, нашыя суайчыннікі, дасягнулі значных поспехаў у розных сферах дзейнасці ў Расійскай Федэрацыі. У той жа час беларусы Расіі не згубілі свае карані і захавалі непарыўную сувязь з зямлёй сваіх продкаў", гаворыцца ў лісце кіраўніка дзяржавы.


Лукашэнка адзначыў, што Беларусь заўсёды рабіла ўсё, каб суайчыннікі адчувалі яе любоў і падтрымку. У той жа час ён зажадаў, каб беларусы Расіі дапамагалі афіцыйнаму Мінску пашыраць дзелавыя і культурныя сувязі з расійскімі партнёрамі.

БЕЛТА  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі