Лукашэнка адменіць канцэртныя "гастролькі"

Пасведчанні на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў будуць адмененыя, паведамляе БЕЛТА. Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніку сваёй Адміністрацыі ў самыя кароткія тэрміны падрыхтаваць праект адпаведнага ўказу. Зроблена гэта з улікам шматлікіх просьбаў арганізатараў канцэртаў і артыстаў. Пакуль што яны абавязаныя атрымліваць пасведчанне на кожны свой канцэрт ці спектакль і плаціць за яго дзяржаўную мыту, памер якой можа даходзіць да 300 базавых велічыняў.

Цяпер замест дазвольнага будзе ўведзены апавяшчальны прынцып арганізацыі канцэртаў. Ці будзе новы ўказ тычыцца ўсіх выканацаў, ці толькі беларускіх - не ўдакладняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі