Лукашэнка афіцыйна растлумачыў, калі яго віншаваць з народзінамі

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю газете “Літоўскі кур’ер” упершыню асабіста растлумачыў сітуацыю з датай свайго нараджэння. З ягоных словаў, ён нарадзіўся 30 жніўня толькі па пашпарце. Але насамрэч дата нараджэння беларускага лідэра — 31 жніўня 1954 года. Ён нарадзіўся зранку, але яго запісалі на папярэдні дзень. Лукашэнка адзначыў, што ягоны сын Коля таксама нарадзіўся 31 жніўня зранку, у такі ж самы час. Таму ў апошнія 5-6 год бацька і сын святкуюць народзіны разам. Сам Лукашэнка не бачыць нічога страшнага ў тым, што на сайце прэзідэнта яго дату нараджэння паправілі, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі