Лукашэнка: Беларусь будзе мадэрнізаваць прадпрыемствы-гіганты
Аляксандр Лукашэнка бачыць стратэгію развіцця беларускай эканомікі ў мадэрнізацыі дзейсных прамысловых прадпрыемстваў-гігантаў і стварэнні новых вытворчасцяў па перапрацоўцы айчыннай сыравіны.
У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на перспектыўнасць развіцця перапрацоўкі сельгаспрадукцыі, напрыклад, лёну і збожжа.
Пры гэтым Лукашэнка адзначыў, што збожжа выгадней прапусціць праз нашу жывёлагадоўлю. Па яго словах, ад продажу 1 мільёна тон збожжа Беларусь можа атрымаць 100 мільёнаў долараў. А калі прапусціць яго праз жывёлагадоўлю, то малака і мяса можна прадаць на 300 мільёнаў долараў.
Таксама Лукашэнка лічыць, што сусветны крызіс з'яўляецца для беларускай прамысловасці тым перыядам, калі трэба ўкараняць сучасныя тэхналогіі па нізкіх коштах.
Кіраўнік дзяржавы прывёў у прыклад планы па развіцці магутнасцяў па перапрацоўцы рапсу ў краіне: "пакуль такі момант у свеце, калі можна танна купіць абсталяванне, аформіць лізінг на 5 - 7 гадоў, трэба знайсці грошы і купіць 7 заводаў па перапрацоўцы рапсу", — прыводзіць словы Лукашэнкі “Інтэрфакс-Захад”.