Лукашэнка: Беларусь не будзе рабіць выбар паміж Расіяй і Еўрасаюзам
Беларусь не збіраецца рабіць выбар паміж Расіяй і Еўрасаюзам. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі замежных установаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўзаемадзеянне з Еўрасаюзам не можа будавацца на шкоду сяброўскім адносінам з Расіяй і наадварот. Вельмі важна разумець, што незалежнасць Беларусі шматвектарная: незалежнасць ад усіх, не ад каго-небудзь аднаго, перадае БЕЛТА словы Лукашэнкі.
Беларускі лідэр канстатаваў, што ва ўзаемаадносінах з Расіяй усё часцей з'яўляюцца і становяцца ўсё вастрэйшымі спрэчныя моманты, за якімі прасочваецца паслядоўнасць і сістэмнасць.
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі — незавершаны праект, аднак не правал і не ўтопія, лічыць Аляксандр Лукашэнка. На яго думку, у Расіі ідзе пераасэнсаванне не толькі адносін у Саюзнай дзяржаве, але ў цэлым ролі і метадаў працы на прасторы СНД, у Еўропе і Азіі, у свеце.