Лукашэнка: Беларусь не супраць нармалізацыі адносінаў з ЗША

"Беларусь абсалютна не супраць нармалізацыі адносінаў не толькі з Еўропай, але і са Злучанымі Штатамі", - такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас сённяшняй сустрэчы ў Мінску з кардыналам Тарчызіё Бертоне, дзяржсакратаром Папы Рымскага Бенедыкта XVI. Разам з тым, кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што наша краіна "нікому не дазволіць умешвацца ў свае ўнутраныя справы", паведамляе БелаПАН.

Таксама Лукашэнка адзначыў, што "многія сёння, асабліва з апазіцыі, а таксама некаторыя сілы ў суседніх дзяржавах і на Захадзе прадстаўляюць візіт дзяржсакратара Святога прастола як спробу беларускага кіраўніцтва з дапамогай Рыма-каталіцкай царквы наладзіць адносіны з Заходняй Еўропай".

Кіраўнік дзяржавы гэтай інфармацыі не пацвердзіў. Разам з тым, калі такія адносіны ў выніку гэтага візіту палепшацца, кіраўніцтва Беларусі будзе гэта толькі вітаць, сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі