Лукашэнка: Беларуская мова — не для рэвалюцый

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў дзяржаве ёсць усе магчымасці для тых, хто хоча вывучаць беларускую мову. Як перадае БЕЛТА, на заўвагу кіраўнікоў некаторых недзяржаўных СМІ пра недастатковы клопат аб развіцці беларускай мовы ён прапанаваў адкрыць пры дзяржаўных інстытутах і універсітэтах спецыяльныя курсы для тых, хто хоча вывучаць беларускую мову.



"Я абсалютна не супраць беларускай мовы, — заявіў Лукашэнка. — Я нават больш, чым вы, хачу, каб нашы людзі свабодна размаўлялі на беларускай мове. Адзінае, што я не прымаю, — гэта ціск. Як толькі пачынаеш ціснуць — зваротная рэакцыя" .



Кіраўнік дзяржавы лічыць, што ў свой час навязванне беларускай мовы было памылкай апазіцыі: "Калі хочаш загаварыць на беларускай мове — адкрывай кнігу і чытай. Беларуская мова — не для рэвалюцыі".



Адказаў Лукашэнка і на заўвагу пра тое, што ў краіне выдаецца мала кніг на беларускай мове. Ён нагадаў, што раней прапаноўваў беларускім аўтарам напісаць хоць адзін годны твор, аднак да гэтага часу гэтага не здарылася. "Я казаў: пакладзіце мне хоць адну, да прыкладу, "Вайну і мір" — і я вам забяспечу гіганцкую падтрымку. Але няма іх!".



Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі