Лукашэнка даручыў аддаць інвестарам зямлю па перыметры Белавежскай пушчы

Зямля па перыметры Белавежскай пушчы будзе аддадзеная інвестарам. Такое распараджэнне даў у суботу Аляксандр Лукашэнка, падчас наведвання Камянецкага раёна. Паводле слоў Лукашэнкі, у самой пушчы ніякага будаўніцтва не будзе, але вакол яе трэба стварыць інфраструктуру — гасцініцы, пункты адпачынку, харчавання. Прычым зямлю будуць прадастаўляць на льготных умовах.

"Неабходна зрабіць усё, каб пушча і далей адпавядала тым высокім тытулам, якія ёй прысвоеныя. Гэта ная святыня", — цытуе словы кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка ў суботу прымаў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах з нагоды 600-годдзя ўстанаўлення запаведнага рэжыму ў Белавежскай пушчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі