Лукашэнка даў “Газпраму” суткі на выплату грошай
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў прыпыніць транзіт расійскіх нафты і газу, калі “Газпрам” не аплаціць цягам бліжэйшых сутак аказаныя паслугі. “Яшчэ раз папярэджваю ўрад: неаплата “Газпрамам” у поўным аб’ёме паслугаў у бліжэйшыя суткі павінна прывесці да прыпынення ўсіх паслугаў для Расійскай Федэрацыі ў сферы транспартоўкі вуглевадароднай сыравіны — і нафты, і газу”, — перадае БЕЛТА словы кіраўніка Беларусі.
Нагадаем, што "Газпрам" 24 чэрвеня аплаціў Беларусі 228 мільёнаў долараў за транзіт газу. Аднак беларускі бок настойвае на тым, што аплата мусіла складаць 260 мільёнаў.
Фота: "Моя газета"
Нагадаем, што "Газпрам" 24 чэрвеня аплаціў Беларусі 228 мільёнаў долараў за транзіт газу. Аднак беларускі бок настойвае на тым, што аплата мусіла складаць 260 мільёнаў.
Фота: "Моя газета"