Лукашэнка: Галоўная заваёва гэтага года — мы здолелі адстаяць краіну
"Галоўная заваёва гэтага года — мы здолелі адстаяць краіну", — заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе БелаПАН.
"Вы нават уявіць сабе не можаце, што купка адшчапенцаў магла перавярнуць краіну, нават я шмат чаго не ўяўляў", — зазначыў прэзідэнт. "Усё, што яны рабілі, — за іх спінай стаялі пэўныя людзі не з нашай дзяржавы, пэўныя структуры, вялікія грошы. Нават калі адзін з іх трапіў у следчы ізалятар, некаму грошы прыйшлі, гэта значыць яны затрымаліся ў дарозе. Дзякуй, што яны іх перадалі, іх мы перададзім, вядома, у бюджэт, — сказаў прэзідэнт. — Гэтым экс-кандыдатам гэтыя грошы не аддам".
"Мы маглі б прачнуцца ў зусім новай краіне. Мы здзіўляемся, што гэта адбылося", — зазначыў Лукашэнка. "Калі мне кажуць пра Захад, я ім абсалютна не веру, яны жадаюць усіх нас заспакоіць. Зараз мы бачым іх сапраўдны твар. Таму я лішні раз пераконваюся, што нам спадзявацца трэба толькі на сябе. Мы ніколі імі любімымі не будзем. На 100% я так упэўнены, гэта паказалі выбары", — сказаў кіраўнік дзяржавы.
"Наша шчасце, што мы абаранілі нашу краіну", — заявіў Лукашэнка.