Лукашэнка гатовы на саступкі па Мытным саюзе
Беларусь гатовая зрабіць саступкі па адчувальных для Расіі і Казахстана пытаннях стварэння Мытнага саюза. Пра гэта падчас сустрэчы з віцэ-прэм'ерам Расіі Ігарам Шувалавым заявіў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, паведамляе Lenta.ru. "Адзінае, чаго б мы хацелі, — каб усё было прыстойна і каб нашыя адносіны былі заснаваныя на роўнапраўі і павазе. Калі мы пабачым такое, мы пойдзем на любыя кампрамісы і любыя саступкі, нават калі яны на нейкі перыяд будуць для нас цяжкаватымі і адчувальнымі", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
На якія менавіта саступкі гатовая Беларусь і якія аргументы Ігар Шувалаў вынайшаў для таго, каб усё ж схіліць Аляксандра Лукашэнку да ўступлення ў Мытны саюз, пакуль не паведамляецца.
На якія менавіта саступкі гатовая Беларусь і якія аргументы Ігар Шувалаў вынайшаў для таго, каб усё ж схіліць Аляксандра Лукашэнку да ўступлення ў Мытны саюз, пакуль не паведамляецца.