Лукашэнка: Гэты год для Беларусі будзе складаным, але панікаваць не варта

Аляксандр Лукашэнка заклікаў суайчыннікаў не апускаць рукі і не панікаваць у сённяшніх складаных для краіны эканамічных умовах. "Я адкрыта і шчыра сказаў, што гэты год будзе складаным. Мы робім усё, каб тэндэнцыі, спароджаныя не намі, як мага хутчэй мінулі, не крануўшы нашых людзей", — заявіў Лукашэнка падчас Каляднага богаслужэнні ў Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску.

"Перабольшваць тое, што я кажу, нельга, але і грэбаваць гэтым не варта. Мы будзем казаць народу нават горкую праўду, калі нас будуць чакаць складаныя часы", — адзначыў прэзідэнт. Пры гэтым ён падкрэсліў: "Сітуацыя складаецца так, што панікі быць не павінна".

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі