Лукашэнка хоча, каб на Нарач прыйшлі замежныя інвестары

Лукашэнка лічыць неабходным актыўней залучаць прыватныя і замежныя інвестыцыі ў развіццё беларускіх курортных зон. Такую заяву кіраўнік Беларусі зрабіў сёння ў часе нарады па праекце Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады, паведамляе БЕЛТА. Лукашэнка сказаў, што ўвесь цяжар новай дзяржпраграмы кладзецца на рэспубліканскі і мясцовы бюджэты. Таму варта шукаць новыя крыніцы фінансавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі