Лукашэнка і Пуцін асобна абмеркавалі па тэлефоне пастаўкі нафты і газу

Лукашэнка і Пуцін асобна абмеркавалі па тэлефоне пастаўкі нафты і газу

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правялі сёння тэлефонную размову, падчас якой дадаткова абмеркавалі пытанне з пастаўкамі нафты і газу. Гэта было асноўнае пытанне саміту ў Сочы. Як перадае прэс-служба кіраўніка краіны, размова адбылася пасля сённяшняй нарады, на якой абмяркоўваліся вынікі перамоваў з Пуціным.

У паведамленні падкрэсліваецца, што размова адбылася з ініцыятывы расійскага боку. Лукашэнка і Пуцін канчаткова вырашылі пытанне з выкананнем дамоўленасцяў аб паступленні ў бюджэт Беларуси сродкаў ад  мытных пошлінаў за сырую нафту і разліках Беларуссю за пастаўлены расійскі газ.

Раней Лукашэнка заявіў, што на сустрэчы ў Сочы было абрана два варыянты вырашэння гэтага пытання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі