Лукашэнка і Пуцін не збіраюцца разглядаць Канстытуцыйны акт
На пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі 14 снежня ў Мінску плануецца змяніць склад камісіі па падрыхтоўцы праекту Канстытуцыйнага акту. Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, інфармуе “Беларускі партызан”.
У парадак дня пасяджэння ўключаныя ключавыя напрамкі беларуска-расійскай інтэграцыі: саюзны бюджэтны працэс, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, узгодненыя дзеянні ў галіне знешняй палітыкі, пытанні развіцця культуры.
Плануецца, што будзе прыняты бюджэт Саюзнай дзяржавы ў памеры больш чым 4 мільярды расійскіх рублёў (164,5 мільёна долараў). Разгляд Канстытуцыйнага акту Саюзнай дзяржавы, згодна з прэс-рэлізам, у парадак дня не ўключаны.