Лукашэнка і Юшчанка сустрэнуцца ў Чарнігаве

У пятніцу 27 чэрвеня ў Чарнігаве могуць сустрэцца Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка. Пра гэта “Еўрарадыё” распавёў аналітык і аглядальнік Раман Якаўлеўскі, які спаслаўся на “кіеўскія крыніцы”.
Тыдзень таму ў Мінску быў намеснік міністра замежных справаў Украіны Канстанцін Елісееў, якога прымаў першы намеснік міністра замежных справаў Беларусі Ігар Петрышэнка. Гэтая сустрэча ніяк не афішавалася. Распавядае Раман Якаўлеўскі:

"Як паведамляюць пэўныя кіеўскія крыніцы, менавіта на гэтай сустрэчы была дасягнутая згода наконт сустрэчы прэзідэнта дзьвюх краінаў у Чарнігаве. На гэтай сустрэчы плануецца дасягнуць дамоўленасці наконт двух старых пытанняў: гэта пытанне аб ратыфікацыі беларускім парламентам дамовы аб дзяржаўнай мяжы паміж краінамі і пытанне г.зв. “украінскай запазычанасці”. Беларускі парламент ратыфікуе пагадненне, калі гэтая запазычанасць будзе прызнаная і выплачаная. Сустрэча стала магчымай таму, што бакі дамовіліся: Украіна, магчыма, выплаціць пазыку, якую яна не прызнае, пастаўкамі электраэнергіі".


Паводле сп. Якаўлеўскага, бакі могуць абмеркаваць таксама пытанне ўдзелу Аляксандра Лукашэнкі ў саміце  па энергетычнай бяспецы, які мае адбыцца ў Баку ў лістападзе сёлета.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі