Лукашэнка: Калі б Захад знайшоў яшчэ 5-6 палітвязняў, мы б і іх вызвалілі

Калі б Захад знайшоў у Беларусі яшчэ 5-6 палітвязняў, яны таксама былі б вызваленыя, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю амерыканскай газеце "The Wall Street Journal", вытрымкі з якога апублікаваныя 14 лістапада.
"Ведаеце, чыста паміж намі, іншым разам мне падаецца, што калі б краіны Захаду знайшлі яшчэ 5-6 палітзняволеных у Беларусі і папрасілі нас іх вызваліць, а яны б зрабілі колькі крокаў насустрач нам, то мы б з задавальненнем і іх вызвалілі. І яшчэ б і іншых вызвалілі. Але яны больш не прасілі", — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі