Лукашэнка Кандрусевічу: Мы будзем падтрымліваць каталіцкую царкву

У Мінску адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архіепархіі Рымска-каталіцкай царквы архіяпіскапам Тадэвушам Кандрусевічам. Кіраўнік Беларусі выказаў задавальненне ўзроўнем стасункаў паміж дзяржавай і каталіцкай царквой ды паабяцаў ёй падтрымку.
Лукашэнка адзначыў, што не мае да каталіцкай царквы ніякіх прэтэнзій. "Тое, што вы робіце ў Беларусі, нацэлена на тое, каб тут было спакойна, быў мір, — сказаў кіраўнік дзяржавы архіяпіскапу Кандрусевічу. — Мы высока цэнім місію каталіцкай царквы і асабіста вашую місію".

У сваю чаргу архіяпіскап Кандрусевіч адзначыў, што падзяляе меркаванне пра неабходнасць развіцця дыялогу паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі, пра які згадваў падчас сустрэчы і Лукашэнка.

Интерфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі