Лукашэнка лічыць, што сітуацыя вакол Беларусі стала больш напружанай
Злучаныя Штаты Амерыкі нагнятаюць абстаноўку вакол Беларусі дзеяннямі ў дачыненні да прадпрыемстваў "Белнафтахіма". Пра гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 сакавіка на нарадзе па пытанні ўмацавання абараназдольнасці, правапарадку і бяспекі дзяржавы.
"Адразу хачу сказаць, што для краіны гэта абсалютна не знішчальна. Жылі мы дагэтуль, цяпер жывём ва ўмовах іх гэтак званых санкцый і жыць будзем", - зазначыў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго словаў, вакол краіны нагнятаецца абстаноўка, і факт увядзення абмежавальных мер сведчыць пра гэта. Лукашэнка таксама спыніўся на "больш напружаным становішчы ў свеце і вакол Беларусі".
Ён мяркуе, што гэтаму спрыяе размяшчэнне непадалёк ад нашых межаў элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны, а таксама сітуацыя з абвяшчэннем незалежнасці Косава.
Лукашэнка лічыць, што гэта патрабуе адэкватнага рэагавання з улікам беларускіх нацыянальных інтарэсаў, бяспекі дзяржавы і народа.
БелаПАН