Лукашэнка лічыць, што ўсе іншыя кандыдаты на прэзідэнта хлусяць

Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад сваіх давераных асобаў у часе перадвыбарчай кампаніі пазбягаць перабораў у агітацыі, старанна ўнурацца ў праблемы выбаршчыкаў і не даваць пустых абяцанняў. Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы са сваімі даверанымі асобамі, паведамляе БелаПАН. Ён не раім ім вельмі хваліць свае дасягненні. Таксама Лукашэнка выказаўся пра іншых кандыдатаў на прэзідэнцкую пасаду. З яго словаў, людзям трэба патлумачыць, што ніякай розніцы ў гэтых кандыдатах няма і ўсё, што яны кажуць — хлусня. Кіраўнік краіны назваў іх альтэрнатывай існуючай уладзе, бел-чырвона-белымі, скіраванымі на гвалтоўную беларусізацыю. Ён пэўны, што ўсе яго канкурэнты — людзі выключна празаходняга вектара. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі