Лукашэнка: Людзі ў нас не дурныя, спыніце гэтую пісаніну і ныццё!

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь значна павялічыла аб'ёмы продажаў калійных угнаенняў з пачатку 2014 года. "Нам удалося, напэўна, пераламіць сітуацыю і аднавіць продажы, праўда, па паступленню валюты ў краіну мы недацягваем, але па вытворчасці і рэалізацыі, тым больш у сакавіку, факты сведчаць, што нам удалося нечакана паспяхова вырашыць гэтае пытанне", — заявіў кіраўнік дзяржавы.



Лукашэнка прыгадаў прычыну праблемаў — "непрыстойную пазіцыю ўладальнікаў і кіраўніцтва "Уралкалія", абвал рынку калійных угнаенняў ва ўсім свеце. Да гэтага беларускі бок аказаўся "не зусім гатовы", сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, у першыя два месяцы 2014-га ўдалося павялічыць экспарт калійных угнаенняў на 25% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.



Лукашэнку турбуе, што не адноўлены "прыток валюты ў краіну", што павялічваецца колькасць пасярэднікаў. Таксама ён выказаўся наконт кадравага забеспячэння калійнай галіны: "Хачу звярнуць увагу тых, хто мяне інфармуе і дакладвае аб тым, што, маўляў, у нас людзі дурныя і ў нас няма спецыялістаў па продажах калійных угнаенняў. Спыніце гэтую пісаніну і ныццё! У нас дастаткова людзей, якія ўмеюць не толькі прадаць тавар, але і якасна яго вырабіць, а гэта значна складаней. І калі нашыя шахцёры і спецыялісты ў Салігорску зрабілі добры тавар, а хтосьці не ўмее дамовіцца і прадаць тавар — грош таму цана. Я проста чытаю падобныя "опусы" і адкладаю ў бок, і ім не веру".



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "ёсць у нас спецыялісты ў дастатковай колькасці". Паводле яго слоў, "яны знаходзяцца ў амбасадах Беларусі за мяжой".


 

Лукашэнка: Беларусь не будзе ствараць у Маскве сумесныя кампаніі
 

Фота — Коммерсант

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі