Лукашэнка манапалізаваў імпарт цыгарэт
Імпарт тытуню ў Беларусь будзе здзяйсняць адно дзяржаўнае прадпрыемства-спецімпарцёр — "Беларусьзамежгандаль" Упраўлення справамі прэзідэнта. Пра гэта паведаміў міністр гандлю Аляксандр Іванкоў. Паводле яго слоў, ужо 24 ліпеня адбудзецца афіцыйнае прадстаўленне гэтай фірмы расійскім экспарцёрам тытуню.
Іванкоў нагадаў, што згодна з беларуска-расійскай гандлёва-эканамічнай дамовай да 1 кастрычніка бягучага года квоты на імпарт тытунёвых вырабаў у Беларусі павінны быць скасаваныя.
БелаПАН
Іванкоў нагадаў, што згодна з беларуска-расійскай гандлёва-эканамічнай дамовай да 1 кастрычніка бягучага года квоты на імпарт тытунёвых вырабаў у Беларусі павінны быць скасаваныя.
БелаПАН