Лукашэнка нарэшце выказаў спачуванні пацярпелым ад выбуху ў Пінску
Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні родным і блізкім працаўнікоў холдынгу "Пінскдрэў-ДСП", загінулых і памерлых ад аварыі на прадпрыемстве. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы. У спачуванні гаворыцца, што пінская трагедыя - гэта наша агульная бяда і сур'ёзны ўрок на будучыню: "Вы і ўсе, хто пацярпеў у тым страшным пажары, заўсёды можаце разлічваць на падтрымку дзяржавы. Мы прыкладзем максімальныя высілкі, каб больш не дапусціць такога ў нашай краіне".
Нагадаем, што выбух адбыўся яшчэ 25 кастрычніка. Ахвярамі яго ўжо сталі 14 чалавек: двух загінулых дасталі з-пад завалаў, 12 работнікаў памерлі пазней у лякарнях.
Нагадаем, што выбух адбыўся яшчэ 25 кастрычніка. Ахвярамі яго ўжо сталі 14 чалавек: двух загінулых дасталі з-пад завалаў, 12 работнікаў памерлі пазней у лякарнях.