Лукашэнка назваў беларускіх апазіцыянераў ворагамі народу

Такая заява прагучала з вуснаў Аляксандра Лукашэнкі на з'ездзе афіцыйнай Федэрацыі прафсаюзаў. "Ніякія яны не апазіцыянеры. Яны - ворагі народа. Дзе толькі можна горш зрабіць для дзяржавы - яны там. Учора Еўропа, Амерыка на нас ціснула - яны там. Сёння Расія цісне - яны там", - цытуе РІА "Новости" кіраўніка Беларусі.

Разам з тым, беларускі прэзідэнт лічыць, што прапановы апанентаў улады па эканамічным развіцці краіны і павышэнні дабрабыту людзей грунтуюцца на папулізме. Крытыкуючы апазіцыю, Лукашэнка згадаў праграму кандыдата АГП Яраслава Раманчука "Мільён працоўных месцаў", аднак не назваў яе аўтара

"Мільёны новых працоўных месцаў - гучыць, вядома, добра. Толькі аўтары падобных ідэй замоўчваюць пра тое, што такі "прырост" яны плануюць за кошт скарачэння наяўных працоўных месцаў. Каму, скажыце, патрэбны такі пыл у вочы?", - заявіў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі