Лукашэнка не хоча чакаць пабудовы “Мінск-Сіці” да 2020 года

Аляксандр Лукашэнка не хоча чакаць пабудовы дзелавога цэнтра сталіцы “Мінск-Сіці” да 2020 года. Ён выказаў незадавальненне тым, як ідзе рэалізацыя гэтага праекту. Кіраўнік дзяржавы выказаў перакананне, што будаваць трэба хутчэй. У выпадку ж, калі нічога не зменіцца, Лукашэнка будзе запрашаць замежных спецыялістаў, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, што адміністрацыйна-дзелавы грамадскі цэнтр і жылы мікрараён мусіць заняць тэрыторыю аэрапорта “Мінск-1” і авіярамонтнага завода. Аднак сёння высветлілася, што дагэтуль не пачаўся перанос прадпрыемства за межы сталіцы.

Кошт праекту ацэньваецца ў паўмільярда долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі