Лукашэнка не плануе прыватызаваць "Белтэлекам"

У Беларусі не плануецца прыватызаваць "Белтэлекам". Пра гэта заявіў кіраўнік Беларусі падчас паездкі ў Брэст. Як інфармуе БЕЛТА, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтай арганізацыі трэба працаваць лепш і вытрымліваць канкурэнцыю. На думку кіраўніка дзяржавы, "Белтэлекам" павінен заставацца ў дзяржаўнай уласнасці як альтэрнатыва, каб ведаць, што адбываецца ў гэтай галіне. Разам з тым, Лукашэнка заявіў, што пакуль "Белтэлекам" працуе горш, чым замежныя кампаніі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі