Лукашэнка не прызнае запазычанасці перад "Газпрамам"
Пазіцыя Расіі па пастаўках газу ў Беларусь недапушчальная. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка падчас сваёй паездкі па Магілёўшчыне, перадае БЕЛТА. На думку беларускага кіраўніка, Расія не павінна казаць, што пастаўляе газ чужой краіне, бо эканоміка Беларусі сёння фактычна працуе на расійскую эканоміку" "Мы атрымліваем сёння камплектуючыя прадпрыемстваў Расіі, на якіх працуюць да 15 млн чалавек. Гэта значыць, мы як былі, так у некаторым сэнсе і застаемся зборачным цэхам РФ".
Адказваючы на пытанне, ці збіраецца Беларусь плаціць запазычанасць, Лукашэнка заявіў: "Мы вядзем цяпер перамовы. Калі зыходзіць з пункта гледжання Расіі, то гэта запазычанасць. Калі зыходзіць з таго, што я сказаў, - ніякага абавязку няма. Я думаю, дамовімся. Калі мы пагодзімся з тым, што гэта запазычанасць і Расіі вельмі цяжка пакінуць ранейшы кошт, то мы будзем плаціць, знойдзем грошы".