Лукашэнка не выключае датычнасці Расіі да атакі на амбасаду ў Мінску

Аляксандр Лукашэнка не выключае, што расійскі бок спрычыніўся да інцыдэнту на тэрыторыі амбасады РФ у Мінску. Пра гэта ён заявіў 1 верасня, перадае БелаПАН. Нагодай для такой заявы сталі выказванні некаторых расійскіх палітыкаў. Лукашэнка адзначыў, што рэакцыя з іх боку была вельмі хуткай і звязаў яе з тэлефільмамі "Хросны бацька", нядаўна паказанымі па тэлеканале НТВ.

Па словах Лукашэнкі, вінаваціць беларускі бок, што ён загадзя ведаў пра інцыдэнт і не прадухіліў яго, могуць толькі "падонкі і ідыёты".

Нагадаем, што ўвечары 30 жніўня на тэрыторыю расійскай амбасады невядомыя кінулі дзве бутэлькі з гаручай сумессю. Быў падпалены службовы аўтамабіль "Мазда-3".

У расійскім тэлеэфіры вядомы палітык Уладзімір Жырыноўскі назваў інцыдэнт "пачаткам перадвыбарнай кампаніі Аляксандра Лукашэнкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі