Лукашэнка не выключае скасаванне Мытнага саюза

Функцыянаванне Мытнага саюза павінна цалкам адпавядаць інтарэсам Беларусі. Пра гэта, па звестках БЕЛТА, заявіў 11 сакавіка кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, калі знаёміўся з дакладам аб першых месяцах дзеяння адзінага мытнага тарыфу і выніках паседжання Камісіі Мытнага саюза (КТС) 26 лютага. Даклад прадставіў сустаршыня КТС ад беларускага боку, віцэ-прэм'ер краіны Андрэй Кабякоў. Лукашэнка пацікавіўся механізмам размеркавання сум увазных мытаў па бюджэтах трох краін. "Натуральна, гэта несувымерныя каэфіцыенты (Расія імпартуе тавараў у дзясяткі разоў больш, чым мы і Казахстан), але тым не менш выбудоўваць палітыку трэба так, каб мы ні ў чым не страцілі. Якая тут метадалогія рахунку? Ці дашлі вы да адзінага меркавання?" - спытаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Мытны саюз будзе асуджаны на правал, калі ўжо цяпер пачнуцца нейкія папраўкі і выключэнні: "Калі там пачнуць рабіць агаворкі і адбіраць нафту, нафтапрадукты, газ, цукар, малако, алей, мяса, пшаніцу і гэтак далей - такі мытны саюз, мусіць, ні Расіі, ні Казахстану, ні Беларусі не патрэбен".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі