Лукашэнка пабудуе "сваімі сіламі... куток Беларусі” ў Сочы
Пабудаваць сіламі Беларусі адзін з 70-ці спартовых аб’ектаў у Сочы прапанаваў Уладзіміру Пуціну Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаем, сёння ў гэтым расійскім горадзе, які будзе прымаць зімовую Алімпіяду 2014 года, праходзіць сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі.
Лукашэнка заявіў, што “нейкі” аб’ект Беларусь мусіць пабудаваць” і ўдакладніў – з беларускіх будматэрыялаў. Ён бачыць гэты аб’ект “кутком Беларусі” ў Сочы.
На гэтую тэму Лукашэнка гаварыў з прэм’ерам Расіі Віктарам Зубковым, першым віцэ-прэм’ерам Дзмітрыем Мядзведзевым і кіраўніком Алімпійскага камітэта Расіі Леанідам Цягачовым, якія таксама ў нядзелю знаходзіліся ў Сочы.
РИА “Новости”