Лукашэнка падпісаў План своечасовай падрыхтоўкі Беларусі да абароны

Аляксандр Лукашэнка падпісаў План своечасовай падрыхтоўкі Рэспублікі Беларусь да абароны. Пра гэта паведаміў журналістам міністр абароны Юры Жадобін 11 студзеня пасля працоўнай нарады ў кіраўніка дзяржавы па пытаннях забеспячэння ваеннай бяспекі краіны. Па словах Жадобіна, якія перадае БЕЛТА, беларускаму кіраўніку прадаставілі перапрацаваны План своечасовай падрыхтоўкі краіны да абароны. У гэтым дакуменце ўлічаны ўсе складнікі абстаноўкі — не толькі з пункту гледжання ваеннай бяспекі, але і фінансавыя, эканамічныя магчымасці дзяржавы.

Мінстр абароны паведаміў, што кіраўнік дзяржавы зацвердзіў прынцып пабудовы плану і адлюстраваныя ў ім этапы, пагадзіўшыся з тым, што план гатовы да зацвярджэння. Аляксандр Лукашэнка падпісаў план, які ўступіў у дзеянне з сённяшняга дня.

Акрамя таго, кіраўніку Беларусі паведамілі аб рэалізацыі Канцэпцыі будаўніцтва і развіцця Ўзброеных Сіл да 2020 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі