Лукашэнка падпісаў указ аб дзяржпадтрымцы да 2013 года тэлеканалаў ОНТ і СТВ

Указ аб дзяржпадтрымцы тэлеканалаў ОНТ і СТВ падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Да 2013 года яны будуць атрымліваць субсідыі з рэспубліканскага бюджэту ў межах сумаў падаткаў на прыбытак і даданую вартасць ад прадпрымальніцкай дзейнасці, заплачаных тэлеканаламі ў бюджэт у гэты перыяд. Атрыманыя сродкі мусяць пайсці на стварэнне і развіццё вытворчай базы, набыццё правоў на трансляцыю і стварэнне ўласных праграмаў.

Мінгарвыканкаму рэкамендавана фактычна вызваліць тэлеканал СТВ ад мясцовых падаткаў.

Цалкам тэкст указу можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі