Лукашэнка падпісаў закон "Аб іпатэцы", ён уступіць у сілу праз паўгады

Закон "Аб іпатэцы" падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Дакумент накіраваны на стварэнне прававой асновы сістэмы доўгатэрміновага іпатэчнага крэдытавання, якая заклікана садзейнічаць вырашэнню жыллёвай праблемы.
Тэлеканал СТВ адзначае, што ўступленне ў сілу гэтага закона дасць беларусам больш магчымасцяў у набыцці жылля, актывізуе рынак нерухомасці і фінансавы рынак. Закон уступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля свайго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі