Лукашэнка падзякаваў пенсіянерцы з Расіі за дасланую тысячу долараў

Аляксандр Лукашэнка даслаў ліст з падзякай і падарункі пенсіянерцы з Пецярбурга Галіне Макеевай, якая ў лістападзе ахвяравала Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі тысячу долараў (26.370 расійскіх рублёў). Грошы яна перавяла з асабістых ашчаджэнняў у “падтрымку беларускага народа”. Паводле яе меркавання, прэзідэнт Беларусі зможа правільна імі распарадзіцца.

Падарункамі ад беларускага прэзідэнта аказаліся лядоўня “Атлант” і тэлевізар “Гарызонт”, паведамляе “Тэлеграф”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі