Лукашэнка пакінуў крамы з алкаголем і цыгарэтамі без аховы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб удасканаленні ахоўнай дзейнасці ў краіне.
У адпаведнасці з дакументам, скарочаны пералік аб'ектаў, што падлягаюць абавязковай ваенізаванай ахове. У прыватнасці, міліцыянты з Дэпартамента аховы ўжо не патрэбныя ў крамах, дзе прадаецца алкаголь і цыгарэты.

З спісу выкрасленыя таксама будынкі сельскіх адміністрацый, маламагутныя электрастанцыі, аўтазаправачныя станцыі і некаторыя катэгорыі апатэк. У той жа час, гэтыя аб'екты па-ранейшаму маюць права заключаць дамовы з Дэпартаментам аховы.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі